TEDx – асаблівы фармат. Спікерам можа стаць любы і любая ў незалежнасці ад ступені медыйнасці. Мы абіраем не людзей, а іх ідэі. Таму шанец ёсць у любога/ой, хто:
• прапануе яскравую і моцную ідэю,
• здольны/ая шчыра, пераканаўча і без пафасу яе данесці,
• гатовы ці гатовая прысвячаць час на падрыхтоўку і рэпетыцыі,
• паважае правілы TEDx: ніякая рэкламы, палітычнай ці рэлігійнай прапаганды.
Канферэнцыя будзе праходзіць мінімум раз на год. Мы абвяшчаем “фармальны” набор і закрыццё анкеты перад кожнай новай падзеяй, але насамрэч вы можаце падаць заяўку ў любы момант і патрапіць у спіс патэнцыйных спікераў.
Рэгістрацыя тут